Арцём Грыбкоў

Нарадзіўся 6 студзеня 1989 году ў вёсцы Савашы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Скончыў базавую Палужскую школу, добра вучыўся, пісаў гумарыстычныя вершы і сцэнары для школьных сьвятаў (цікавіўся іх правядзеньнем, нават калі ўжо скончыў навучаньне). Вучыўся таксама ў менскім каледжы лёгкай прамысловасьці, але заўсёды яго цягнула да тэатральных пастановак, літаратуры і мастацтва. Вярнуўся дахаты і скончыў будаўнічую СПТВ у Карэлічах. Паколькі ў райцэнтры было цяжка ўладкавацца на працу, зьехаў у Менск. Працаваў грузчыкам і прэсоўшчыкам. Дапамагаў сваім родным, якія засталіся на малой радзіме, гадаваць яго маленькую сястру.

Храналёгія перасьледу

19 сьнежня 2010 г. пасьля працы аказаўся ў раёне менскай Плошчы Незалежнасьці і далучыўся да мітынгоўцаў. Быў затрыманы каля чыгуначнага вакзалу, адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту. 12 студзеня 2011 г. быў затрыманы ізноў і абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіўся пад вартай у СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Менску.

26 траўня 2011 году асуджаны ў Ленінскім судзе Менску на 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў прызначаны судом тэрмін у калёніі г. Бабруйску.

11 жніўня 2011 г. памілаваны ўказам кіраўніка дзяржавы і вызвалены.

13 сьнежня 2012 году загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны ў Карэлічах.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікола Маркевіч
  • Сяргей Марцалеў
  • Вінцук Вячорка