Антон Лазараў

Антону Лазараву ў 1999 годзе было 18 гадоў, ён працаваў на Чэрвеньскім рынку Менску памочнікам гандляра.

Храналёгія перасьледу

21 кастрычніка 1999 г. за ўдзел у “Маршы Свабоды”, які прайшоў 17 кастрычніка, Антон быў затрыманы на месцы працы. Удзень на рынку да яго падышоў міліцыянт і папрасіў прайсьці зь ім.

Антон Лазараў быў дастаўлены ў Цэнтральны РАУС Менску, адкуль ягоным родным паведамілі пра затрыманьне. Позна ўвечары або ў ноч на 22 кастрычніка А. Лазараў быў перавезены ў ізалятар часовага ўтрыманьня, а пасьля прад’яўленьня абвінавачаньня па арт. 186.3 КК РБ — у сьледчы ізалятар на вул. Валадарскага. Пасьля мера стрыманьня была зьмененая на падпіску аб нявыезьдзе.

Таксама па гэтай справе праходзілі Глеб Догіль, Герман Сушкевіч і Андрэй Валабуеў. Іх вінавацілі ў тым, што падчас акцыі яны быцам бы кідалі камяні ў жаўнераў унутраных войскаў, прысланых яе разагнаць.

Усе фігуранты справы, уключна з Антонам Лазаравым, атрымалі палітычны прытулак у Польшчы. У сьнежні 2001 г. нягледзячы на адсутнасьць Антона і іншых абвінавачаных на тэрыторыі Беларусі, іх пачалі завочна судзіць па крымінальным артыкуле. Пракурор прасіў для кожнага з іх па тры месяцы арышту.

2 студзеня 2002 году ўдзельнікі “Маршу Свабоды” былі асуджаныя Менскім гарадзкім судом. Антон Лазараў, як і іншыя падсудныя, быў прызнаны вінаватым у хуліганстве і пакараны штрафам у 50 мінімальных заробкаў.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікіта Емельянаў
  • Ігар Аліневіч
  • Максім Дашук
  • Антон Койпіш
  • Алег Корбан