Андрэй Валабуеў

Андрэй Валабуеў — фігурант крымінальнай “справы Маршу Свабоды-1999”. На момант затрыманьня яму было 17 гадоў, ён уладкоўваўся на ВА “Гарызонт” пасьля вячэрняй школы. Як старэйшы сын у сям’і, якая мае чацьвёра дзяцей, пайшоў працаваць.

Храналёгія перасьледу

Андрэй Валабуеў быў затрыманы разам зь сябрамі — Германам Сушкевічам і Глебам Догілем — пасьля “Маршу Свабоды” ў пераходзе мэтро “Плошча Перамогі”. Маладыя людзі размаўлялі паміж сабою, калі да іх падыйшлі пяцёра чалавек у цывільным, заламалі хлопцам рукі і пацягнулі ў машыны. З Савецкага РАУСу, куды былі завезеныя затрыманыя, А. Валабуева ў ліку іншых перавезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе пратрымалі трое сутак. Яму было прад’яўленае абвінавачаньне па арт. 186.3 КК РБ і вызначаная мера стрыманьня — падпіска аб нявыезьдзе.

Андрэй Валабуеў пакінуў Беларусь і неўзабаве атрымаў палітычны прытулак у Польшчы, дзе паступіў вучыцца ва ўнівэрсытэт. Такі самы быў і лёс яго сяброў — “падзельнікаў” па крымінальнай справе.

Судовы працэс распачаўся толькі 12 сьнежня 2001 году, напярэдадні маючага адбыцца “Маршу Свабоды-2”. Справу разглядаў Менскі гарадзкі суд. Адсутнасьць падсудных на Радзіме не спыніла крымінальнага перасьледу. Маладыя людзі абвінавачваліся па двух крымінальных артыкулах: 186.3 — “арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”, і 201 ч. 2 — “злоснае хуліганства”. Ім ставілася ў віну тое, што падчас сутычкі з міліцыяй хлопцы кідалі ў жаўнераў унутраных войскаў тратуарнай брукоўкай, якая была прызначаная для рамонту ў парку Горкага.

2 студзеня 2002 году Андрэй Валабуеў і яшчэ трое падсудных былі прысуджаныя Менскім гарадзкім судом да штрафу ў 50 мінімальных заробкаў.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Красоўскі
  • Анатоль Паўлаў
  • Андрэй Жукавец
  • Уладзімір Кондрусь