Андрэй Міранюк

Грамадзянін Украіны, удзельнік “Чарнобыльскага шляху” 1996 году. Нарадзіўся ў 1975 годзе. Родам з гораду Тамань.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы 26 красавіка 1996 г. у Менску падчас разгону акцыі, утрымліваўся ў менскім СІЗА па вул. Валадарскага.

Асуджаны ў канцы жніўня 1996 г. Менскім гарадзкім судом на 1 год зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Судзьдзя — Рыгор Казырыцкі, пракурор — Сяргей Целяжэвіч.

Вызвалены паводле амністыі 24 сьнежня 1996 г. з менскага СІЗА на Валадарскага. Разам з чатырма іншымі асуджанымі за “Чарнобыльскі шлях” суайчыньнікамі Андрэя забраў зь Менску адзін з дэпутатаў Вярхоўнай Рады Ўкраіны і адвез на Бацькаўшчыну.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Лобаў
  • Уладзімер Падгол