Андрэй Дрыгайла

Грамадзянін Украіны. Вучыўся ў гандлёвым тэхнікуме. 26 красавіка 1996 году браў удзел у масавым шматтысячным “Чарнобыльскім Шляху” ў Менску разам з іншымі ўкраінцамі. Фігурант “справы УНСО”.

Храналёгія перасьледу

Андрэй Дрыгайла быў арыштаваны падчас разгону “Чарнобыльскага Шляху-96” беларускімі ўладамі. Акцыя праходзіла са шматлікімі сутычкамі ўдзельнікаў з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Да суду утрымліваўся ў менскім СІЗА (на вул. Валадарскага).

Напрыканцы жніўня 1996 году суддзём Менскага гарадзкога суду Рыгорам Казарыцкім пры ўдзеле дзяржабвінаваўцы Сяргея Целяжэвіча быў асуджаны на 1 год і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.

Вызвалены паводле амністыі 24 сьнежня 1996 г., у чым адыграла вялікую ролю ўкраінская дыпляматыя. У калёнію Андрэя з “валадаркі” перавесьці  так і не пасьпелі — з украінскай амбасады ўвечары перад каталіцкімі Калядамі разам з народным дэпутатам Ілясевічам і чатырма іншымі вызваленымі ўкраінскімі палітвязьнямі ён пакінуў Беларусь.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Стральцоў
  • Алег Сурган
  • Аляксандар Казулін