Анатоль Шумчанка

Анатоль Шумчанка — лідэр прадпрымальнікаў, старшыня прадпрымальніцкага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”.

Храналёгія перасьледу

Анатоль Шумчанка быў арыштаваны 1 сакавіка 2005 году за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту. 11 сакавіка А. Шумчанка быў пераведзены ў СІЗА г. Менску ў сувязі з тым, што яго абвінавацілі ў зьбіцьці сукамерніка. Абвінавачаньне прад’яўлена па арт. 339 ч. 1 Крымінальнага кодэксу — хуліганства.

18 сакавіка 2005 г. Анатолю Шумчанку прад’яўлена абвінавачаньне па арт. 331 КК РБ — хуліганства.

31 сакавіка 2005 г. Анатоль Шумчанка вызвалены зь Менскага сьледчага ізалятару паводле пастановы Менскай пракуратуры, якая спыніла крымінальную справу супраць яго з прычыны “малой значнасьці злачынства”.

Напачатку студзеня 2008 г. Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва”. У паведамленьні, разьмешчаным на сайце міністэрства, адзначалася, што “10 студзеня 2008 году ў Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў, у якім нараўне з іншымі асобамі прыняў актыўны ўдзел лідэр Рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Пэрспэктыва” Анатоль Шумчанка”. Далей мінюст выказваў намер ліквідаваць арганізацыю:  “З часткі другой артыкулу 15 закона “Аб масавых мерапрыемствах” вынікае, што грамадзкія аб’яднаньні, адказныя асобы якіх не забясьпечылі належнага парадку арганізацыі і правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі і пікетаваньня, што пацягнула прычыненьне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, арганізацый альбо дзяржаўным або грамадзкім інтарэсам, могуць быць ліквідаваныя”. Аднак 18 студзеня Міністэрства юстыцыі прыняло рашэньне аб адзове з Вярхоўнага суду іскавай заявы аб ліквідацыі “Пэрспэктывы” пасьля тлумачэньняў лідэраў арганізацыі, кіраўніцтва якой не прымала рашэньне аб ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу яе кіраўніка, а ён “не надзяляўся якімі-небудзь паўнамоцтвамі прадстаўляць грамадзкае аб’яднаньне на ўдзел у правядзеньні якіх-небудзь масавых мерапрыемстваў”. Зыск мінюсту, пададзены ў Вярхоўны Суд, быў адкліканы.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Юрый Рубцоў
  • Сяргей Вазьняк
  • Павал Красоўскі
  • Яўген Скочка