Анатоль Букас

Анатоль Букас — прадпрымальнік, рэдактар і выдавец рэгіянальнай грамадзка-палітычнай газэты “Борисовские новости”. Нарадзіўся ў 1956 годзе. Быў актывістам БСДП (Народнай грамады).

Храналёгія перасьледу

27 студзеня 2005 году галоўнаму рэдактару штотыднёвіка “Борисовские новости” Анатолю Букасу прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 188 ч. 2 (паклёп, які ўтрымліваецца ў публічным выступленьні альбо ў СМІ), і арт. 189 ч. 2 (наўмыснае прыніжэньне гонару і годнасьці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме).

Падставай для ўзбуджэньня крымінальнай справы стаў артыкул А. Букаса “Звезданутый пострел везде поспел, или Молчание ягнят”, які быў надрукаваны ў “Борисовских новостях” у красавіку 2004 г. У матэрыяле крытыкавалася рэдактарка афіцыйнай газэты Барысаўскага гарвыканкаму “Адзінства” Вера Пратасевіч. Па словах Анатоля Букаса, сваім артыкулам ён адказаў на тры публікацыі В. Пратасевіч, у якіх яна назвала яго “дурно воспитанным издателем”.

16 чэрвеня 2005 г. суд прызнаў Анатоля Букаса вінаватым па ўсіх пунктаў абвінавачаньня і асудзіў яго да штрафу ў памеры 40 базавых велічыняў і 3 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі маральных стратаў рэдактаркі мясцовай дзяржаўнай газэты.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Букас
  • Дзяніс Дзянісаў