Анатоль Букачоў — сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ зь Віцебску.
Храналёгія перасьледу
Асуджаны 28 лютага 2000 г. судом Кастрычніцкага раёну г. Віцебску.
А. Букачоў абвінавачваўся ў тым, што ў ліпені 1998 году, напярэдадні правядзеньня афіцыёзнага фэстывалю “Славянскі базар”, ён друкаванымі літарамі напісаў ліст ад імя неіснуючай арганізацыі “Вольная Беларусь”, у якім выказаў пратэст супраць разбазарваньня дзяржаўных сродкаў на арганізацыю пампезных прарасейскіх сьвятаў. У лісьце выказвалася патрабаваньне спыніць фэстываль. Ліст быў дасланы ў газэту “Віцьбічы” з патрабаваньнем надрукаваць яго. Рэдакцыя газэты перадала ліст у КДБ.
Увосень 1999 году ў кватэры Анатоля Букачова быў праведзены ператрус, а сам ён выкліканы ў КДБ.
Судовае паседжаньне па справе А. Букачова было першапачаткова прызначанае на 24 лютага, але было перанесенае і адбылося 25 лютага.
А. Букачоў быў прызнаны вінаватым у зьдзяйсьненьні злачынства, прадугледжанага арт. 201.1 ч. 1 КК РБ (злоснае хуліганства), нягледзячы на тое, што ягоная віна пацьвярджалася толькі ягонымі ўласнымі паказаньнямі.
Анатоль Букачоў быў пакараны штрафам памерам у 50 мінімальных заробкаў (115 даляраў ЗША). У заключным слове А. Букачоў заявіў пра выключна палітычныя матывы свайго ўчынку.