Алесь Вечар

Алесь Вечар — беларускі навуковец, вырас у Менску ў сям’і патомных навукоўцаў-біёлягаў у некалькіх пакаленьнях. Сябра дзяцінства сыноў прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра, за што фактычна і пацярпеў.

Храналёгія перасьледу

Патрапіў у турму ў 1996 г. па сфабрыкаванай справе аб крадзяжы аўтамабільных запчастак. Фактычна сьледчыя перавялі Алеся ў абвінавачаныя са сьведкаў пасьля таго, як ён нават пад катаваньнямі адмовіўся даваць ілжывыя паказаньні супраць свайго сябра дзяцінства Аляксандра Чыгіра — аднаго з сыноў на той час ужо апальнага былога прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра.

Алесь Вечар змог распавесьці пра абставіны гэтай справы толькі пасьля трох гадоў, якія ён правёў у зьняволеньні (увесь тэрмін, да якога яго асудзілі, складаў 5 гадоў).

Падчас знаходжаньня А. Вечара ў калёніі супрацоўнікамі спэцслужбаў таксама праводзіліся правакацыі супраць яго жонкі Веры, якая заставалася дома адна з маленькім дзіцём, таксама былі спробы нападу на кватэру сям’і.

Пасьля вызваленьня ў 1999 годзе Алесь Вечар эміграваў у Злучаныя Штаты Амэрыкі, неўзабаве забраўшы туды жонку і сына. Вядома толькі, што ён зьбіраўся і надалей працягваць свае навуковыя дасьледаваньні, але цяпер не ў Беларусі.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Ус
  • Андрэй Клімаў
  • Мікола Астрэйка
  • Аляксандар Атрошчанкаў