Алесь Стральцоў

Алесь Стральцоў — адзін з асуджаных па “справе 14-ці” ў 2008 годзе, калі на 14 моладзевых актывістаў былі заведзеныя крымінальныя справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.

Алесь Стральцоў — сацыял-дэмакрат, у сярэдзіне 2000-х быў намесьнікам старшыні БСДП. Неаднаразова затрымліваўся і асуджаўся па адміністратыўных справах за ўдзел у апазыцыйных акцыях, выступах на мітынгах прадпрымальнікаў, праяўвы салідарнасьці з палітвязьнямі. Удзельнік Плошчы Каліноўскага — намётавага мястэчка пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 г. У ноч на 24 сакавіка 2006 г. быў затрыманы і асуджаны на 10 сутак арышту.

Храналёгія перасьледу

10 студзеня 2008 г. браў удзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у цэнтры Менску, разагнанай уладамі. Празь некалькі дзён пасьля гэтых падзей, 21 студзеня,  Алесю Стральцову і яшчэ 13 удзельнікам акцыі было прад’яўленае абвінавачваньне па па ч. 1 арт. 342 КК РБ — “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак”.

Асуджаны да абмежаваньня волі тэрмінам на 2 гады. Прысуд вынесены 22 красавіка 2008 г. у судзе Цэнтральнага раёну Менску судзьдзёй Аленай Ільіной.

Пастановай суду Цэнтральнага раёну Менску ад 15 чэрвеня 2009 году А. Стральцову замянілі неадбытую частку пакараньня тэрмінам у 1 год, 2 месяцы і 15 дзён на папраўчыя работы на такі ж тэрмін з утрыманьнем 15 адсоткаў заробку на карысьць дзяржавы. З-за гэтага палітвязень не падпаў пад амністыю. Аднак потым зьмякчэньне пакараньня, ад якога Алеся павінны былі вызваліць, адмяніў Менскі гарадзкі суд.

Пасьля разгону Плошчы-2010 і масавых арыштаў з Алесем Стральцовым зьвязваліся праз тэлефон прадстаўнікі сілавых ведамстваў, выказваючы жаданьне пагутарыць пра “справу 14-ці” і яе фігурантаў.

Зараз Алесь Стральцоў працуе ў прыватнай гандлёвай фірме, якая займаецца зьнешнеэканамічнай дзейнасьцю.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Бяляцкі
  • Уладзімер Плешчанка
  • Леанід Сьвецік
  • Аксана Новікава