Алесь Коваль

Алесь Коваль — у 1990-я гады працаўнік менскага мэтро, адзін зь першых асуджаных па палітычнай справе ў незалежнай Беларусі.

Храналёгія перасьледу

Быў затрыманы пасьля сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі ў 1997 годзе. У той год сьвяточнае шэсьце, зладжанае апазыцыяй, адбылося 23 сакавіка і скончылася сутыкненьнямі дэманстрантаў зь міліцыяй, якая некалькі разоў спрабавала не пусьціць калёну ў цэнтар сталіцы. Падчас арыштаў удзельнкаў шэсьця некалькі чалавек далі міліцыянтам адпор і ўратавалі іншых ад затрыманьня і зьбіцьця. Такім чынам Алесь Коваль і аказаўся абвінавачаным у хуліганскіх дзеяньнях.

30 кастрычніка 1997 г. у Менскім гарадзкім судзе распачаўся судовы працэс па справе Дня Волі. Усяго абвінавачанымі па справе праходзілі пяцёра чалавек. У сярэдзіне лістапада ўсе яны, уключна з Алесем Ковалем, былі прызнаныя вінаватымі і асуджаныя на 2-гадовыя папраўчыя работы з рознымі ўмовамі адбыцьця пакараньня. Алесь Коваль атрымаў 2 гады так званай “хатняй хіміі” — без зьмяшчэньня ў месцы пазбаўленьня волі, але з адлічэньнем з ягонага заробку 20% у бюджэт дзяржавы.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вячаслаў Сіўчык
  • Аляксандар Квяткевіч
  • Яна Палякова
  • Аляксандар Малчанаў