Алесь Бондараў

Алесь Бондараў — жыхар Менску, фізык па адукацыі, адзін з першых палітвязьняў у найноўшай гісторыі Беларусі. Быў асуджаны за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі 23 сакавіка 1997 году, падчас якога ў Менску адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў з міліцыяй.

Храналёгія перасьледу

1 красавіка 1997 г.  Алесь Бондараў быў затрыманы і абвінавачаны ў хуліганстве. Усяго па крымінальнай справе аб Дні Волі-97 праходзілі 5 удзельнікаў акцыі.

Судовы працэс адбываўся ў Менскім гарадзкім судзе з 30 кастрычніка да сярэдзіны лістападу 1997 году.

Алесь Бондараў быў асуджаны да папраўчых працаў без зьмяшчэньня ў месцы зьняволеньня з утрыманьнем 20 працэнтаў заробку на карысьць дзяржавы.

На 2-гадовую  “хатнюю хімію” без адрыву ад месцы працы таксама былі асуджаныя Анатоль Сарокін і Алесь Коваль. Два іншыя фігуранты справы — Рыгор Кійко і Уладзімір Лыско — атрымалі па 2 гады папраўчых работ з утрыманьнем у месцах зьняволеньня. На той час гэта былі адныя з першых палітычных прысудаў, і выракі выглядалі тады вельмі суровымі.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Фёдар Мірзаянаў
  • Сяргей Парсюкевіч