Алег Мініч

Алег Мініч — беларускі праграміст і мультыплікатар з Горадні, стваральнік “Мультклубу” у інтэрнэце.

Храналогія перасьледу

16 жніўня 2005 г. супрацоўнікі КДБ пазванілі ў кватэру Алега Мініча і прадставіліся тэлемайстрамі. Быў праведзены ператрус, пасьля якога Алега Мініча даставілі ва ўпраўленьне КДБ і паведамілі пра ўбуджэньне крымінальнай справы. Гарадзенцу ставілася ў віну стварэньне мультфільмаў, галоўны герой якіх нагадваў кіраўніка дзяржавы.

У гаспадара ўзялі падпіску аб нявыезьдзе. Крымінальная справа была ўзбуджана па арт. 368 ч.2 — “абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”.

Напачатку 2006 г. пакінуў Беларусь, ратуючыся ад палітычнага перасьледу. Жыве ў Нямеччыне, праца звязаная са стварэннем спэцэфектаў для фільмаў. Працягвае ствараць і сатырычныя анімацыі на тэмы беларускай палітыкі.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Федаркевіч
  • Зьміцер Хведарук
  • Алег Сурган
  • Анатоль Букас
  • Віталь Рымашэўскі