Алег Гнедчык

Нарадзіўся 22 лістапада 1986 году. Быў актывістам “Маладога Фронту”.

У 2003-2005 гг. за сваю палітычную актыўнасьць як сябра “Маладога Фронту” затрымліваўся праваахоўнымі органамі і караўся адміністратыўнымі арыштамі.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. працаваў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Някляева.

Храналёгія перасьледу

У ліпені 2003 г. яшчэ непаўнагадовым хлапчуком Алег быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў “Маладога Фронту” у Менску, зьбіты і з 2.00 да 19.00 знаходзіўся ў аддзяленьні міліцыі Савецкага раёну. Пасьля гэтага выпадку бацькі хлопца зьвярталіся ў пракуратуру з патрабаваньнем  пакараць вінаватых міліцыянтаў.

У 2006 г. быў асуджаны на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым гарадку – пасьлявыбарчай акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Па крымінальнай справе Алег Гнедчык быў затрыманы 6 студзеня 2011 г. як падазраваны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Да 9 студзеня (трое сутак) знаходзіўся пад вартай і быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе. Але 25 сакавіка 2011 г. мера стрыманьня была зьмененая — пасьля таго, як Алегу прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Знаходзіўся пад вартай у менскім СІЗА № 1 па вул. Валадарскага.

14 траўня 2011 г. у Партызанскім раённым судзе Менску быў асуджаны на 3,5 гады зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Адбываў пакараньне ў калёніі № 17 у пасёлку Маладзёжны Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Там палітвязень правёў трое сутак у штрафным ізалятары нібыта за тое, што быў непаголены. Кажа, што пасьля наведваньня ў ліпені 2011 г. Шклова кіраўніком дзяржавы пачаліся прыдзіркі і правакацыі з боку наглядчыкаў.

Памілаваны Лукашэнкам і вызвалены 2 верасьня 2011 г.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Пазьняк
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Кацярына Салаўёва
  • Павал Вінаградаў
  • Алесь Стральцоў