Алег Федаркевіч

Нарадзіўся ў 1961 годзе. Жыхар Менску. Мае сярэднюю адукацыю, па прафэсіі будаўнік. Працаваў на адным з будаўнічых прадпрыемстваў роднага гораду. У 1990-я гады некаторы час быў сябрам БНФ.

Храналёгія перасьледу

Браў удзел у акцыі пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 г. Быў затрыманы падчас жорсткага разгону мірнай акцыі і зьмешчаны пад варту ў сьледчы ізялатар № 1 Менску па вул. Валадарскага. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

12 траўня 2011 г. ў Маскоўскім судзе Менску асуджаны да 3,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі № 19 г. Магілёву.

14 верасьня 2011 году вызвалены пасьля ўказу аб памілаваньні, падпісанага дзеючым кіраўніком дзяржавы.


Усе навіны зьвязаныя з асобай

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Ігар Аліневіч
  • Аляксей Бондар
  • Аляксандар Казакоў
  • Уладзімер Лобан
  • Мікола Астрэйка