Аляксей Крывінцоў

Храналёгія перасьледу

Крымінальная справа супраць гарадзенцаў Вадзіма Логінава і Аляксея Крывінцова была ўзбуджаная па факце напісаньня 22 верасьня 2006 г. графіці супраць БРСМ. Абодвум прад’явілі абвінавачваньне па арт. 341 Крымінальнага кодэксу (апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці) паводле пастановы начальніка РАУС адміністрацыі Ленінскага раёну г. Горадні падпалкоўніка міліцыі А.Н. Зіновіка.

Матэрыяльныя страты дазнавальнік міліцыі старшы лейтэнант Д.Н. Шкулепа ацаніў у суму 51420 і 300000 беларускіх рублёў. Выдаткі на рамонт сьценаў маладымі людзьмі былі выплачаныя.

9 студзеня 2007 г. суд Ленінскага раёну г. Горадні пакараў Аляксея Крывінцова штрафам у памеры 30 базавых велічыняў (930 тыс. рублёў).

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Шыла
  • Павал Севярынец
  • Міхаіл Пашкевіч