Аляксандар Васільеў

Аляксандар Васільеў нарадзіўся 18 сакавіка 1946 г. у сяле Галіцына Пензенскай вобласьці Расеі. Пасьля вайсковай вучэльні скончыў артылерыйскую акадэмію ў Ленінградзе, служыў у ракетных частках сухапутных войскаў. З 1964 па 1991 г. — у Савецкай арміі, скончыў службу ў Асіповічах, падпалкоўнік. Двойчы служыў у ГДР, быў сьведкам разбурэньня Бэрлінскага муру.

Разам з Валерыем Леванеўскім кіраваў агульнанацыянальным страйкамам прадпрымальнікаў.

Храналёгія перасьледу

7 верасьня 2004 г. быў арыштаваны. Суд прызнаў Аляксандра Васільева вінаватым у нанясеньні публічнай абразы прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, злучанай з абвінавачаньнем яго ў цяжкім злачынстве, а таксама ў арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў 1 траўня 2004 г.

Быў асуджаны на 2 гады пазбаўленьня волі (па гэтай жа справе такі самы тэрмін прысудзілі і Валерыю Леванеўскаму). Абвінавачаньне выкарыстала тэкст першатравеньскай улёткі, распаўсюджанай лідэрамі страйкаму, зь вершам, у якім суд убачыў абразу прэзыдэнта.

7 ліпеня 2005 г. Аляксандар Васільеў выйшаў на волю паводле амністыі. Апроч гарадзенскай турмы, сядзеў у аршанскай папраўчай калёніі, а пасьля знаходзіўся ў рэспубліканскім турэмным шпіталі.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сакрэт
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Віталь Мацукевіч
  • Іван Гапонаў
  • Зьміцер Касьпяровіч