Аляксандар Квяткевіч

Нарадзіўся 4 лютага 1987 году ў працоўнай сям’і. З дзяцінства дапамагаў маці па працы і гаспадарцы. Скончыў базавую 168-ю менскую школу, потым прафэсійна-тэхнічную вучэльню па спэцыяльнасьці “сталяр-станочнік”. Працаваў на вытворчасьці — вырабляў кампрэсары для машын. Цікавіцца тэхнікай, любіць футбол, якім раней займаўся.

Храналёгія перасьледу

На Плошчу ў Менску 19 сьнежня 2010 г.  прыйшоў выпадкова, пажадаўшы паглядзець, як будуць разгортвацца падзеі. Быў затрыманы, адбыў 12-сутачны арышт за ўдзел у акцыі пратэсту. 4 студзеня 2011 г. быў затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе. Яму было прад’яўленае абвінавачаньне па частках 1 і 2 артыкулу 293 КК РБ (масавыя беспарадкі). Знаходзіўся пад вартай у СІЗА КДБ.

26 траўня 2011 г. у Ленінскім судзе Менску асуджаны да 3,5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў калёніі г. Івацэвічы.

11 жніўня 2011 г. памілаваны ўказам А. Лукашэнкі. Праз два дні вызвалены.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Старавойтаў
  • Іван Шыла