Аляксандар Класкоўскі

Нарадзіўся 26 верасьня 1978 году. Скончыў Менскую сярэднюю школу № 55, паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, потым атрымаў вышэйшую юрыдычную адукацыю. У 1999 г. пасьля войска ажаніўся з Натальляй — дзяўчынай, зь якой пазнаёміўся дзякуючы паездкам у Бялынічы да сваёй бабулі. Зараз у іх сям’і гадуецца трое дзяцей.

У1999 годзе паступіў на службу ў ДАІ Ленінскага раёну Менску ў якасьці інспэктара ДПС. Аляксандар быў нязвыклым міліцыянтам, бо вельмі вылучаўся сярод іншых супрацоўнікаў РУУС. На працы часта размаўляў па-беларуску, імкнуўся складаць пратаколы на роднай мове, прыносіў незалежную прэсу, што не падабалася кіраўніцтву. Падчас службы (у 1999-2005 гг.) затрымаў узброеных угоншчыкаў і быў уганараваны за гэта дзяржаўнай прэміяй. Займаў першыя месцы на спартовых спаборніцтвах, выступаючы за гонар свайго райаддзелу. У 2005 г. вымушана пакінуў МУС у чыне лейтэнанта міліцыі.

Храналёгія перасьледу

Увесь сьвет абляцелі кадры, на якіх Аляксандар у міліцэйскай форме спрабуе спыніць разьюшаны спэцназ падчас разгону Плошчы-2010. Ён быў затрыманы ў сябе дома наступнай ноччу — на 21 сьнежня 2010 г. Пры гэтым быў моцна зьбіты. Зьмешчаны пад варту ў СІЗА КДБ, абвінавачаны па трох крымінальных артыкулах.

26 траўня 2011 г. у Ленінскім судзе Менску асуджаны да 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Шклове. Быў памілаваны і вызвалены з шклоўскай калёніі 14 верасьня 2011 г.

Сын і брат вядомых журналістаў Аляксандра, Людмілы, Вольгі Класкоўскіх. Сястра Вольга, якая раней атрымала палітычны прытулак у адной з краін Эўропы, спрабавала вярнуцца на Бацькаўшчыну, каб падтрымаць брата, але пад ціскам новага перасьледу з боку міліцыі зноў пакінула краіну ўлетку 2011 г.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Завадскі
  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Уладзімер Лобан
  • Вінцук Вячорка
  • Аляксандар Квяткевіч