Аляксандар Арастовіч

Нарадзіўся  9 сьнежня 1952 году ў Слуцку. У 1975 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер БНТУ). Вучыўся ў асьпірантуры ў Чэхаславаччыне, абараніў дысэртацыю і стаў дацэнтам. На працягу 27 гадоў выкладаў у роднай ВНУ на катэдры будаўнічай мэханікі. Быў вымушаны сысьці адтуль з-за праблем са здароўем. Адзін час працаваў майстрам у будаўнічым трэсьце. Зараз працуе ў прыватнай фірме.

З 1992 па 2005 гг. – сябра БСДП. У 2010 г. абраны першым намесьнікам старшыні аргкамітэту па стварэньні адроджанай БСДП “Народная грамада” пад лідэрствам Міколы Статкевіча. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 г. быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы ўвечары 19 сьнежня разам з Міколам Статкевічам (таксоўку, на якой яны ехалі з вакзалу пасьля разгону Плошчы, заблакавала міліцыя каля Галоўпаштамта).

Знаходзіўся ў СІЗА КДБ. 15 лютага 2011 г. быў вызвалены пад падпіску аб нявыезьдзе. Прад’яўлена абвінавачаньне па арт. 293 КК – “Масавыя беспарадкі”. 25 жніўня 2011 г. даведаўся пра тое, што крымінальная справа супраць яго спыненая, абвінавачаньне зьнятае.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Марыніч
  • Сяргей Гумінскі
  • Андрэй Саньнікаў
  • Іван Шыла
  • Юрый Бандажэўскі