Кацярына Салаўёва

Кацярына Салаўёва — актывістка “Маладога Фронту”. Яна  нарадзілася ў 1988 годзе ў г. Вэспрэм (Вугоршчына), на ўзьбярэжжы возера Балатон, ў сям’і вайскоўца. Напачатку 1990-х гадоў сям’я яе жыла ў г. Лепель Віцебскай вобласьці. Скончыла Лепельскую школу № 1, паступіла на гісторыка-філялягічны факультэт Полацкага ўнівэрсытэту, з якога на 2-м курсе была адлічаная за ўдзел у незарэгістраваным уладамі “Маладым Фронце”.

Па словах Кацярыны, яна цікавіцца нацыянальным рухам з 13 гадоў, і на яе мелі вялікі ўплыў падзеі на менскай Плошчы Каліноўскага ў сакавіку 2006 году.

У траўні 2009 году 21-гадовая Кацярына Салаўёва трымала галадоўку на знак салідарнасьці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі.

Храналёгія перасьледу

8 красавіка 2008 г. судзьдзя Марозава прызнала рэгіянальную актывістку “Маладога Фронту” Кацярыну Салаўёву вінаватай ва ўчыненьні крымінальнага злачынства па арт. 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі) і пакарала штрафам у памеры 50 базавых велічыняў (1 млн. 750 тыс. руб.).

Кацярына Салаўёва сярод іншага адзначыла на судзе:

“Што да таго, ці прызнаю я сваю віну, то калі жаданьне адрадзіць беларускую мову, культуру, стварыць у краіне рынкавую эканоміку і каб праходзілі сумленныя выбары, лічыць крымінальным парушэньнем, то я сапраўды вінаватая і прызнаю сваю віну”.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Зьміцер Хведарук
  • Андрэй Гайдукоў