Тацяна Елавая

Тацяна Елавая — вядомая беларуская блёгерка. Адна з арганізатарак і удзельніцаў намётавага мястэчка пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году, якая больш за трое сутак, да арышту ўсіх удзельнікаў, прыходзіла на Кастрычніцкую плошчу Менску “Плошча Каліноўскага”. Праз 3 месяцы пасьля гэтай акцыі частка яе ўдзельнікаў аб’ядналася і ўтварыла ў Вільні рух супраціву “Бунт”, які потым самаліквідаваўся.

Храналёгія перасьледу

Крымінальная справа супраць моладзевых актывістаў Дзяніса Дзянісава і Тацяны Елавой была ўзбуджаная па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Паводле начальніка аддзелу па наглядзе за сьледзтвам у органах унутраных справаў пракуратуры Віцебскай вобласьці, дарадцы юстыцыі В.А. Забаўскага, “Дзянісаў Д.В. сумесна зь іншымі асобамі ў колькасьці ня менш за 25 чалавек, якія мелі пры сабе больш за 1000 улётак, 17.06.2006 г. у вячэрні час быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі пры замаху на правядзеньне незаконнай акцыі “БУНТ” у Летнім амфітэатры ў г. Віцебску”.

19 чэрвеня 2006 году была ўзбуджаная крымінальная справа, а ў кастрычніку вынесеная пастанова аб прызнаньні Д. Дзянісава і Т. Елавой абвінавачваемымі.

Тацяна Елавая пакінула Беларусь, вырваўшыся з аблогі міліцыі і спэцслужбаў яе дому ў Менску. Яна здолела выйсьці з кватэры, што знаходзіцца на 8-м паверсе шматпавярховіка, спусьціўшыся па скінутай у вакно вяроўцы. Скончыла ўнівэрсытэт у Вільні. Жыве і працуе ў Эўропе.

30 траўня 2007 г. крымінальная справа супраць Дзяніса Дзянісава і Тацяны Елавой была спыненая з-за адсутнасьці складу крымінальнага злачынства.

У ліпені 2009 г. Тацяне Елавой, вядомай у блёгасфэры пад нікам Zmagarka, пагражалі забойствам расейскія нацысты — за зьмяшчэньне ў сваім блёгу на ЖЖ відэароліка аб зьверскім забойстве чачэнскімі баевікамі расейскага палоннага. Елавая заклікала расейскія ўлады спыніць вайну на Каўказе, ад якой церпяць абодва ваюючыя бакі.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Паўлаў
  • Іван Крук
  • Яўген Скочка
  • Юлія Чыгір
  • Сяргей Вазьняк