Алег Сурган

Алег Сурган — апазыцыйны актывіст зь Віцебску.

Храналёгія перасьледу

3 верасьня 2009 году Алег Сурган разам са сваім малодшым братам Тарасам быў затрыманы на прыпынку грамадзкага транспарту каля Віцебскага медычнага ўнівэрсытэту, на будынку якога перад гэтым нехта вывесіў забаронены ў Беларусі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

На Алега Сургана ў Кастрычніцкім РУУС склалі пратакол, у якім ён быў абвінавачаны ў вывешваньні сьцягу. Аднак неўзабаве той пратакол быў зьнішчаны, а замест яго зьявіўся іншы. У апошняй вэрсыі пратаколу сьцьвярджалася, што Алег знаходзіўся ў грамадзкім месцы нецьвярозым, нецэнзурна лаяўся, а пры спробе затрыманьня ўкусіў за палец міліцыянта.

Сам Сурган сьцьвярджаў, што ў аддзяленьні міліцыі да яго былі ўжытыя катаваньні, і гэта было зафіксавана медычным аглядам. Пасьля затрыманьня з Кастрычніцкага РУУС Андрэй быў дастаўлены ў шпіталь з разьбітай галавой.

19 лютага 2010 г. суд Кастрычніцкага раёну г. Віцебску асудзіў Алега Сургана на 6 месяцаў арышту, прызнаўшы яго вінаватым у супраціве міліцыі. Акрамя таго, Алег Сурган павінен, згодна з прысудам, выплаціць 2,5 мільёна рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды супрацоўніку міліцыі Сяргею Дудкевічу. Вынес прысуд судзьдзя Яўген Буруноў.

Вызвалены з калёніі г. Глыбокае 27 ліпеня 2010 году.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Парсюкевіч
  • Уладзімер Кудзінаў
  • Іван Гапонаў
  • Уладзімер Сяргееў
  • Андрэй Пазьняк