Алег Кайдаў

Алег Кайдаў — жыхар ваеннага гарадку Баравуха непадалёк ад г. Полацку (Віцебская вобласьць). У палітычныя партыі і рухі не ўваходзіў. Вучыўся ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце.

У другой палове 1990-х гадоў Алег Кайдаў разам з двума іншымі жыхарамі Полаччыны — Сяргеем Лавейкіным і Анатолем Блізьняцовым — некалькі разоў зрывалі дзяржаўныя сьцягі з будынкаў афіцыйных установаў на знак пратэсту супраць забароны нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу. Сам Алег называў гэтыя ўчынкі “крокамі адчаю”.

Храналёгія перасьледу

Некалькі разоў усе трое былі затрыманыя, але спачатку іх адпускалі.  Аднак 10 красавіка 1999 г. хлопцаў затрымалі і зьбілі. Была распачатая крымінальная справа. Кайдава, Лавейкіна і Блізьняцова вінавацілі ў тым, што 9 красавіка 1998 г. яны сарвалі чырвона-зялёны дзяржаўны сьцяг з дахаў Полацкага райвыканкаму і гарвыканкаму, а праз год вярнуліся на дах райвыканкаму і паўтарылі гэта ізноў.

Абвінавачаныя ў злосным хуліганстве студэнты і вайсковец прызналіся ў сваіх учынках, патлумачыўшы, што яны зрабілі гэта ў знак пратэсту і з пачуцьця справядлівасьці. Яны заявілі, што лічаць сымбалем Беларусі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг.

Крымінальную справу разглядаў вайсковы суд Віцебску ў ліпені 1999 году. Абвінавачаньне па артыкуле “Злоснае хуліганства” было перакваліфікаванае на арт. 186 ч. 2 (зьнявага дзяржаўных сымбаляў). Алега Кайдава пакаралі штрафам ў 200 мільёнаў беларускіх рублёў — на той час гэтая сума адпавядала прыкладна 450 далярам ЗША.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Кіркевіч
  • Уладзімер Сяргееў
  • Зьміцер Мядзьведзь
  • Артур Фінькевіч
  • Ірына Халіп