Ірына Шчасная – актывістка, рэдактар папулярных тэлеграм-каналаў, сярод якіх “Мая краіна Беларусь”.
Была затрымана 18 лістапада была супрацоўнікамі СК, якія былі пераапранутыя ў форму ЖЭС, інфармуе spring96.org.
Калі маці Ірыны заходзіла ў пад’езд дома, “супрацоўнікі ЖЭС” спыталі ў яе, ці ёсць у кватэры гарачая вада. Пазней яны зайшлі з ёй у пад’езд і жорстка адштурхнулі сталую жанчыну. У кватэры Ірыны быў праведзены вобшук, канфіскаваныя ноутбук, тэлефон, грошы. Пасля гэтага Ірыну павезлі для допыту ў СК.
27 лістапада Ірыне было прад’яўлена абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).
Праваабарончай супольнасцю Ірына Шачсная прызнана палітвязнем.