Ілля Трахтэнберг – адлічаны студэнт другога курса матэматычнага факультэту БДУ, гулец “Што? Дзе? Калі?”. Ілля браў удзел у забастоўцы і іншых студэнцкіх актыўнасцях.
12 лістапада да яго дамоў прыйшлі з вобшукам, пасля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org.
Іллі прад’яўлена абвінавачванне.
Праваабарончай супольнасцю Ілля Трахтэнберг прызнаны палітвязнем.