Ілля Салей

Ілля Салей – старэйшы юрыст, адвакат.

Ілля з’яўляецца адвакатам адвакацкага бюро «Бараўцоў і Салей ВІС» Мінскай абласной калегіі адвакатаў. Спецыялізуецца на працы з замежнымі і міжнароднымі кампаніямі і курыруе міжнародныя праекты.

На выдатна скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў 2013 годзе, а таксама атрымаў кваліфікацыю ў Злучаных Штатах Амерыкі – навуковую ступень магістра юрыдычных навук.

Ілля Салей валодае унікальным для Беларусі міжнародным вопытам працы ў швейцарскім юрыдычным буціку OHER & Associes (Жэнева, Швейцарыя), а таксама міжнародных юрыдычных фірмах Marks & Sokolov (Філядэльфія, ЗША), Wilmer Cutler Pickering Hale and Dorr (Лондан, Вялікабрытанія) і Freshfields Bruckhaus Deringer (Дубай, ААЭ).

У 2019 годзе міжнародны юрыдычны рэйтынг the Chambers Europe Guide ўпершыню назваў Іллю Салея ў якасці аднаго з вядучых юрыстаў Беларусі ў галіне банкаўскага і фінансавага права, адзначыўшы яго “прагматычны падыход”.

У 2020 годзе міжнародны рэйтынг The Legal 500 назваў Іллю “юрыстам наступнага пакалення” і падкрэсліў яго здольнасць “кіраваць праектамі, якія закранаюць некалькі юрысдыкцый”, а рэйтынг IFLR1000 прызнае Іллю Салея ў якасці аднаго з маладых лідэраў беларускага юрыдычнага рынку, характарызуючы яе як “ўзыходзячую зорку” .

Падчас выбарчай кампаніі быў адвакатам Марыі Калеснікавай і сябрам Каардынацыйнай рады.

Быў затрыманы 9 верасня. У той жа дзень Следчы камітэт афіцыйна паведаміў, што “Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта працягваецца расследаванне крымінальнай справы, узбуджанай Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь). Падазўраваным па гэтай справе з’яўляецца і Ілля Салей.

Праваабарончай супольнасцю Ілля Салей прызнаны палітвязнем.

 

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні