Ігар Самусенка

Ігар Самусенка нарадзіўся 20 кастрычніка 1995 году. Адміністратар велапракату.

Быў затрыманы 22 кастрычніка за нанясенне 9 кастрычніка на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”, паведамляе spring96.org.

Ігару было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамі пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры).

Утрымліваўся да суда СІЗА Жодзіна.

На судзе 8 снежня Ігару прысудзілі паўтары гады абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”) і вызвалілі ў зале суда.

Іншыя палітычныя вязьні