Ігар Салавей – вучыўся па праграме Каліноўскага ў Польшчы на спецыяльнасці палітолаг-журналіст, у 2006 годзе збіраў подпісы за Аляксандра Мілінкевіча і атрымаў 10 сутак за Плошчу.
Быў затрыманы па справе аб масавых беспарадках у Пінску. Пазней Ігару Салаўю было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса, інфармуе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Ігар Салавей прызнаны палітвязнем.