Ігар Пражэннікаў

Ігар Пражэннікаў – затрыманы 4 кастрычніка на «Маршы вызвалення палітвязняў» у межах адміністрацыйнай справы.

Игару 21 год, кандыдат у майстры спорту па шахматах. Сем гадоў займаўся хакеем, мае шмат грамат. Са слощ яго маці Іны Пражэннікавай, сын актыўна займаўся спортам, не стаяў на ўліку ў міліцыі. Па адукацыі ён — тэхнік-праграміст.

Два гады таму Ігар Пражэннікаў пераехаў з Магілёва ў Мінск, у апошні час працаваў на прыёме заказаў піцы.

Псля затрымання 4 кастрычніка Ігару за ўдзел у мітынгу прысудзілі 13 сутак. Пасля 13-сутачнага арышту яго не адпусцілі. Ён абвінавачваецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабарончай супольнасцю Ігар Пражэннікаў прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні