Іван Андрушойць па спецыяльнасці – электрык.
Быў затрыманы 5 лістапада, дома ў яго правялі вобшук, вынялі тэхніку і дакументы.
Яму прад’яўлена абвінавачванне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).
Другі артыкул нібыта за ўзлом кампутарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Па гэтай жа справе праходзяць палітвязні Кім Самусенка і Павел Дрозд, інфармуе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Іван Андрушойць прызнаны палітвязнем.