Яўген Юшкевіч нарадзіўся 21 ліпеня 1989 году. Былы следчы Следчага камітэту, а цяпер андроід-распрацоўшчык і ініцыятар праекта bychange.me. Быў затрыманы вечарам 24 лістапада ў Мінску. У яго кватэры прайшоў вобшук, паведамляе spring96.org.
Падазраваны па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўкі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак – ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Утрымліваўся ў СІЗА-1 г. Мінска. 4 снежня мера стрымання да Яўгена Юшкевіча была змененая на падпіску аб нявыездзе.