Яўген Прапольскі – затрыманы 29 верасня. Дзяржаўнае ТБ паказала яго ў сваім роліку «МУС Беларусі ідэнтыфікуе адміністратараў “ананімных” чатаў і ўдзельнікаў пратэстаў».
Яго абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску), паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Яўген Прапольскі прызнаны палітвязнем.