Яўген Курганаў нарадзіўся 16 чэрвеня 1988 году.
Жыхар Мінска. Быў затрыманы ў межах справы па масавых беспарадках, дома правялі вобшук, паведамляе spring96.org.
Прад’яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках у жніўні (ч. 2 арт. 293 КК РБ).
Праваабарончай супольнасцю Яўген Курганаў прызнаны палітвязнем.