Яўген Афнагель

Яўген Афнагель – актывіст “Еўрапейскай Беларусі”, быў затрыманы 25 верасня  ў межах крымінальнай справы па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (“Удзел у масавых беспарадках”). Сілавікі выламалі дзверы ў кватэры, дзе ён пражываў.

1 кастрычніка Яўгену Афнагелю было прад’яўленае абвінавачванне. Ён утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.

Яўген Афнагель, Павел Юхневіч і Андрэй Войніч былі аднымі са стваральнікаў і актыўнымі ўдзельнікамі апазіцыйнага руху “Зубр”. За сваю выключна мірную апазіцыйную, публічную дзейнасць яны неаднаразова падвяргаліся рэпрэсіям з боку дзеючай улады: штрафам, адміністратыўным арыштам, збіццю, запалохванням і ціску, інфармуе spring96.org.

Пасля падзеяў 2010 г. Яўген Афнагель працяглы час быў вымушаны знаходзіцца ў эміграцыі, але вярнуўся ў выніку ў Беларусь, дзе працягнуў актыўную апазіцыйную палітычную дзейнасць.

Праваабарочнай супольнасцю Яўген Афнагель прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні