Ян Салановіч

Ян Салановіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1999 году. Студэнт 4-га курса дзённага аддзялення БДУІР.

З другога класа хлопец сур’ёзна займаўся каратэ, да гэтага – дайвінгам, але потым ён вырашыў засяродзіцца на вучобе.

Па словах яго маці, зараз усе захапленні сына звязаныя з праграмаваннем: ён падзарабляе на пайцы плат і рамонце электронікі, займаецца распрацоўкай сваіх сайтаў, вывучае праграмаванне. Нават сам напісаў праграму “Разумны дом” пад свае патрэбы: распрацаваў інтэрфейс, каб кіраваць святлом, цёплым падлогай, музыкай.

1 лістапада 2020 года Яна Салановіча затрымалі ў Мінску на мірным вулічным шэсці супраць тэрору і адвезлі ў РУУС Партызанскага раёна. Па словах маці, там яго дапытвалі, аказвалі ціск, у выніку чаго ён прызнаўся ў 15 эпізодах удзелу ў мірных сходах за жнівень, верасень і кастрычнік 2020 года, паведамляе spring96.org.

Па стане на 15 снежня ў агульнай суме Яну прысуджана 115 сутак адміністрацыйнага арышту (адбылося 8 судоў).

Ён адбывае прысуджаныя яму арышты ўЦІП ГУУС Мінгарвыканкама.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні