Ягор Сугойдзь

Ягор Сугойдзь нарадзіўся 29 снежня 1989. Аўтаслесар з Мінску.

9 жніўня Ягор з сябрамі пайшоў да стэлы на акцыю пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Там ён заскочыў на міліцэйскі аўтазак і ўпаў адтуль, калі той ехаў на поўнай хуткасці. Таксама быў збіты АМАПам. Яго закінулі ў аўтазак, але з аўтазака яго забрала хуткая дапамога і адвезла ў 5-ю бальніцу. Медыкі канстатавалі пералом шасці рэбраў з правага боку з пашкоджаннем лёгкага, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, расколіну барабаннай перапонкі, інфармуе spring.96.org.

21 жніўня яго перавялі ў БХМД для далейшага лячэння. 31 жніўня яго выпісалі з лякарні з падаўжэннем бальнічнага на месяц.

Ягора забралі ў Галоўнае ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску. Адтуль яго перавялі ў ЦІП на вул. Акрэсціна, а пазней – у СІЗА-1. У доме, дзе жыве Ягор, прайшоў ператрус, падчас якога забралі жорсткі дыск з кампутара.

Ягору Сугойдзю было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках)

Праваабарончай супольнасцю Ягор Сугойдзь прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні