Ягор Канецкі – студэнт біялагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту, сябра “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, актывіст “Вольнага прафсаюза”.
Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 20 лістапада яму прад’явілі абвінавачванне і абралі меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы, паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Ягор Канецкі прызнаны палітвязнем.