Юры Уласаў нарадзіўся 31 жніўня 1967 году.
Давераная асоба кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай па Гомельскай вобласці.
Быў затрыманы 6 жніўня ў Гомелі. Да яго прыйшлі дадому з вобшукам у межах крымінальнай справы: нібыта Уласаў 15 лістапада 2019 года абражаў супрацоўнікаў міліцыі.
Пазней Юрыю Уласаву было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».
Праваабарончай супольнасцю Юрый Уласаў прызнаны палітвязнем.