Юры Савіцкі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, збіраў подпісы за яго вылучэнне, а ў ноч з 9 на 10 жніўня выйшоў з сябрамі на мітынг у Мінску супраць фальсіфікацыі выбараў.
Дырэктара мінскай станцыі шынамантажу, Юрыя Савіцкага затрымалі 10 жніўня на працы. Але па словах ягонай жонкі Кацярыны Савіцкай, гэта было выкраданеннем чалавека. Шасцёра чалавек у цывільным на таніраваным аўтобусе звезлі Юрыя ў невядомым кірунку, паведамляе spring96.org.
Яму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу – «Арганізацыя масавых беспарадкаў».
Праваабарончай супольнасцю Юрый Савіцкі прызнаны палітычным зняволеным.