Юрый Васкрасенскі — бізнэсовец і каардынатар штаба Віктара Бабарыкі, быў затрыманы 12 жніўня.
На наступны дзень у сюжэце “Беларусь 1” яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (Масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org.
Утрымліваўся ў СІЗА КДБ.
Быў вызвалены з-пад варты 11 кастрычніка, мера стрымання змененая на хатні арышт, а пазней на падпіску аб нявыездзе.