Юрый Бялько – быў затрыманы па справе аб ўдзеле ў масавых беспарадках.
Пасля яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”, паведамляе spring96.org.
Спачатку Юрыя Бялько змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна, затым перавялі ў СІЗА-1, а потым – у СІЗА г. Жодзіна.
Праваабарончай супольнасцю Юрый Бялько прызнаны палітвязнем.