Юлія Шардыка

Юлія Шардыка — галоўны бухгалтар IT-кампаніі PandaDoc.

Была затрыманая 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.

Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. За гэты час ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак на такую дапамогу, а некаторыя з такіх гісторый атрымалі шырокі грамадскі рэзанс.

Юлія Шардыка ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА-1 ў якасці падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 4 арт. 210 КК (крадзёж шляхам злоўжывання службовым становішчам), паведамляе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Юлія Шардыка прызнана палітвязнем.

Была вызвалены з-пад варты 13 кастрычніка, мера стрымання змененая на падпіску аб нявыездзе.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні