Ціхан Клюкач

Ціхан Клюкач нарадзіўся 25 ліпеня 2002 году.

Быў затрыманы 26 верасня і затым яго некалькі разоў асудзілі агулам на 45 сутак арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавым мерапрыемствах. Пасля адбыцця арышту яго этапавалі ў Мінск, а адтуль 3 снежня ў СІЗА Жодзіна, інфармуе spring96.org.

Ціхана абвінавачваюць па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненая групай асобаў) па падзеях 6 верасня на “Маршы адзінства” ў Мінску. Тады Ціхан разам з Сафіяй Малашэвіч размалёўваў балончыкам з фарбай шчыты спецыяльных сродкаў загароджы.

Праваабарончай супольнасцю Ціхан Клюкач прызнаны палітвязнем.

 

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні