Цімур Рызапур

Цімур Рызапур – быў затрыманы 30 верасня, абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках ўвечары 10 жніўня ў Брэсце па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

37-гадовы таксіст увечары 10 жніўня вяртаўся з працы дадому, але яго падстрэлілі гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы тлумачыць выбар меры стрымання ўтрымання пад вартай тым, што ў Цімура Рызапура няма беларускага грамадзянства, нягледзячы на тое, што ў яго ёсць від на жыхарства і ён жыве ў Беларусі ўжо каля 23 гадоў, паведамляе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Цімур Рызапур прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні