Уладзіслаў Гуліс

Уладзіслаў Гуліс — 25-гадовы аўтамойшчык з Мінска.

Быў затрыманы за нанясенне 9 верасня на асфальце каля мемарыялу загінуламу падчас пратэстаў Аляксандру Тарайкоўскаму каля ст. м. Пушкінская надпісу “Не забудем”.

Уладзіславу было прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 339 (хуліганства) і ч.2 арт. 218 КК (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці, здзейсненае грамадска небяспечным спосабамці пацягнуўшае прычынне шкоды ў буйным памеры).

8 снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд Гулісу. Суддзя Юлія Крэпская асудзіла па ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса палітвязняў Дзяніса Граханава і Ігара Самусенку да 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хіміі”), а Уладзіслава Гуліса — да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.

Праваабарончай супольнасцю Уладзіслаў Гуліс прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні