Уладзімір Цыгановіч

Уладзімір Цыгановіч — блогер, аўтар youtube-канала MozgON.

25 лютага 2020 году каля офісу канцэрну «Белнафтахім» у Мінску некалькі дзясяткаў чалавек патрабавалі ад кіраўніцтва канцэрну тлумачэнняў у справе росту коштаў на паліва. Ініцыятарам акцыі выступіў Уладзімір Цыгановіч.

“У фінансавым плане – гэта праца, якая не аплочваецца, – распаядаў блогер belsat.eu. – Палітычных нейкіх мэтаў таксама няма. Блогеры проста змагаюцца за сваю працу.

Таму гэта не канкурэнцыя палітыкам, але новая сіла і мэты ў кожнага свае. Але ў мяне асабіста няма мэты прыйсці да ўлады, заняць месца ў кабінеце. Мая задача, каб нармалізавалася сітуацыя ў тых аспектах, якія мяне хвалююць. Калі вырашыцца пытанне, то буду займацца сваймі справамі.

А цяпер гэтым заняцца мяне прымусіла тое, што ў вырашэнні маіх праблемаў няма на каго спадзявацца, акрамя як на сябе”.

Храналогія пераследу

Уладзімір Цыгановіч быў затрыманы 9 чэрвеня 2020 году для адбыцця 15-суткавага арышту, вынесенага яшчэ ў сакавіку 2020 года.

15 чэрвеня адбыўся чарговы суд над блогерам, які пакараў Уладзіміра Цыгановіча дадатковымі 15 суткамі.

26 чэрвеня правабаронцам стала вядома, што Уладзіміра Цыгановіча перавялі ў СІЗА-1 па вул. Валадарскага. Ён таксама знаходзіцца ў статусе падазраванага па “справе Ціханоўскага”.

Праваабарончая супольнасць прызнала Уладзіміра Цыгановіча палітвязнем.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні