Уладзімір Няронскі

Уладзімір Няронскі — блогер, аўтар ютуб-канал “Слуцк для жыцця”.

Нарадзіўся 24 мая 1980 года ў Слуцку. Вучыўся ў СШ № 4. Скончыў Слуцкі дзяржаўны каледж і Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт. Па прафесіі менеджар-эканаміст. У 2009 годзе заснаваў фірму «Віва Прэстыж», якая займаецца вытворчасцю драўнянага вугалю.

Бацька чацвярых дзяцей: двух хлопчыкаў і двух дзяўчынак.

У 2017 годзе стаў членам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. У 2018 годзе балатаваўся ў Мінскі абласны савет народных дэпутатаў.

“Вельмі люблю свой горад, таму не баюся адстойваць лепшае жыцьцё для людзей, якія жывуць у ім”, – кажа Уладзімір Няронскі

Храналогія пераследу

З 8 мая 2020 года (суд па арт. 23. 34 КаАП) Сяргей        Няронскі бесперапынку адбываў 40 сутак адміністрацыйнага арышту.

Калі і дзе адбываліся суды над ім, у выніку якіх атрымліваў чарговыя “суткі”, — невядома.

17 чэрвеня стала вядома, што Уладзіміра Няронскага змясцілі ў следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

На яго заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) — за выпадак на выбарчым пікеце 29 мая ў Гродне, і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) — за абразу ў яго роліку на ютуб-канале старшыні Слуцкага райвыканкама.

Праваабарончай супольнасцю Сяргей Няронскі прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні