Уладзімір Дудараў — каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка па Магілёўскай вобласці.
Уладзімір Дудараў у 2018 годзе быў прызначаны намеснікам старшыні Магілёўскага гарвыканкаму, курыраваў пытанні будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Сваю пасаду ён пакінуў у кастрычніку 2019 года.
У 2016 годзе, калі Дудараў узначальваў аддзел будаўніцтва ў Магілёўскім гарвыканкаме, да яго паўсталі пытанні ў праваахоўнікаў: Уладзімір Дудараў і жонка намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама забралі гарышча дома ў самым цэнтры Магілёва і зрабілі двухузроўневыя кватэры, паведамляе tut.by.
Справа нават дайшла да суда. Пракурор Магілёва звярнуўся з грамадзянскім іскам, у якім прасіў прызнаць рэгістрацыю нерухомай маёмасці несапраўднай.
Храналогія пераследу
Раніцай 11 чэрвеня 2020 году ў галаўны офіс Белгазпрамбанка прыйшлі супрацоўнікі ДФР. Ператрус таксама праходзіў у людзей, звязаных з Бабарыкам. Быў затрыманы і Уладзімір Дудараў.
Праваабарончай супольнасцю Уладзімір Дудараў прызнаны палітвязнем.
palitviazni.info