Уладзімер Падгол

Уладзімер Падгол — палітоляг, журналіст. Нарадзіўся 22 cьнежня 1952 г. у Віцебску. Скончыў тэхнікум фізычнай культуры, затым філязофскі факультэт БДУ. Дацэнт, кандыдат філязофскіх навук. Сябра партыі БНФ.

У 1990-м стварыў у Віцебску (разам з Барысам Хамайдам, Уладзімерам Плешчанкам, Сяргеем Навумчыкам) клюб «За дэмакратычныя выбары» і газэту «Выбар».

Храналёгія перасьледу

15 жніўня 1997 г. намесьнікам пракурора Віцебскай вобласьці Жыгаленкам была ўзбуджаная крымінальная справа (артыкул “Абраза асобы, якая займае вышэйшую пасаду”) па факце публікацыі ў газэце “Выбар” урыўку з кнігі Уладзімера Падгола “Куля для прэзыдэнта”.

Першы ўрывак кнігі пад назвай “Ладзьдзя роспачы ў Санта-Балоце, альбо Як любіць Прэзыдэнта” была надрукаваная ў віцебскай газэце “Выбар” у чэрвені 1997 г. Барысам Хамайдам. Увесь наклад быў арыштаваны і перададзены ў КДБ.

20 кастрычніка 1997 г. на допыт у пракуратуру была выкліканая дачка Уладзімера Падгола Алена. Шукалі яе бацьку, але дачка паказала, што нічога ня ведае. 30 кастрычніка 1998 г. капітан КДБ В. Дземяньцей і капітан А. Лебедзеў высачылі У. Падгола ў Віцебску і ўручылі яму позву ў пракуратуру. На наступны дзень быў праведзены допыт Уладзімера Падгола.

16 лістапада 1998 году крымінальная справа была прыпыненая сьледчым пракуратуры Віцебскай вобласьці С. Саўчанкам па артыкуле 5 ч. 1 п. 3 КПК Рэспублікі Беларусь. Аднак праз 2 месяцы, 16 студзеня 1999 году, рассьледаваньне па крымінальнай справе было працягнутае.

Пракуратура Менску таксама распачала крымінальную справу пасьля таго, як другая вэрсія раману “Куля для прэзыдэнта” у 2004 годзе выйшла у Расеі, у Санкт-Пецярбургу. У студзені 2005 г. Падгол дапытаны ў пракуратуры Менску сьледчым А. Пікаравым.

2012-м быў вылучаны ад БНФ кандыдатам у дэпутаты парлямэнту і пасьля выступу па БТ і радыё зьняўся з выбараў.
Да сёньняшняга дня крымінальныя справы супраць У. Падгола зьяўляюцца не зачыненымі, а прыпыненымі на няпэўны час.
Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні